ВМ-НФ Архівна версія
Нова платформа Шкільного Медіахолдингу "ВМ-НФ" 
http://zps19.at.ua/ (2018-2019 н.р.)

Рейтинг успешности

TOP-5

1 місце - Соляріс
2 місце - Дивосвіт
3 місце - Шкільна планета
4 місце - Ексклюзив
5 місце - Нью-Скіфія

Ведущий проект

Периодическое печатное издание - Журнал "Вестник Мечты". Недавно Вышел № 56! Читать >>>

Категории раздела

4-6 классы [39]
7-8 классы [29]
9-11 классы [55]

З 26 грудня 2016 р


Онлайн всього: 1
Гостей: 1
Користувачів: 0

Каталог статей

Главная » Статьи » По ту сторону экрана - 2017 » 9-11 классы [ Добавить статью ]

У ПОШУКАХ ШЧАСЦЯ

Казак Крысціна, 9 “В” клас, 15 гадоў
ДУА “Гімназія № 1 г. Барысава”
Беларусь, г. Барысаў, б. Грэчкі, 28
Кіраўнік: Паўлава Юлія Сяргееўна

У ПОШУКАХ ШЧАСЦЯ

Бачыш, шчасце на тваім парозе!
Н. Філон
Жыццёвая дарога... У кожнага яна свая. І ніхто не застрахаваны ад памылак на сваім жыццёвым шляху. Кожнаму наканаваны свой лёс, свой кавалак шчасця, свае пакуты, з якімі мы павінны справіцца. Адзінота… Шчасце… Каханне… Над гэтымі філасофскімі катэгорыямі мяне прымусіў задумацца фільм Паўла Чухрая “Клетка для канарэек”. Часам, знаходзячыся сярод людзей, мы адчуваем сябе адзінокімі. Чаму так адбываецца? Мабыць, таму, што, ідучы па свайму жыццёваму шляху да мэты, мы забываем спыніцца і паглядзець вакол, даведацца, ці ўсё добра ў блізкіх людзей, для якіх мы сэнс жыцця. А, можа, таму, што чалавек, які і быў сэнсам нашага жыцця, пакінуў нас калісьці. Ва ўсім свеце няма дакладнага адказу на гэтае пытанне. Не можа знайсці адказ на яго і маці Алесі, якая, можна сказаць, забылася пра дачку ў пошуках уласнай выгады і ўласнага шчасця.
Для мяне адзінота – пакута. Яна, нібы клетка, скоўвае жыццё. Як і клетка, сваімі жалезнымі прутамі, яна раніць нашу душу. Варта толькі задумацца, і адразу становіцца зразумела: велізарная колькасць людзей зачынены ў клетках. Але хтосьці яшчэ не ўсвядоміў гэтага, а хтосьці баіцца сабе ў гэтым прызнацца. Ён старанна даказвае сабе, што ўсё добра і што яго клетка зусім не пастка, уяўляе, што яна залатая і вельмі каштоўная. Але матэрыял не мае сэнсу, галоўнае – гэта наяўнасць клеткі.
Героі фільма “Клетка для канарэек” таксама трапілі ў такую пастку. Віктар і Алеся сышлі з дому з-за розных абставінаў, але іх аб'ядналі адзінота, пошукі сябе, пошукі шчасця. Ім было некаму адкрыць сваю душу, іх атачала неразуменне з боку дарослых. Падлеткі адчувалі сябе пад замком. Пэўна, таму Павел Чухрай даў свайму фільму назву “Клетка для канарэек”, хаця зняты быў па матывах п'есы “Выпадак на вакзале”. На маю думку, у п'есе галоўнай тэмай з'яўляецца ўнутраны крызіс падлеткаў, пошукі ўласнага “Я”. У фільме рэжысёр пашырае гэтую тэму, спрабуе разабрацца, чаму людзі трапляюць у клеткі і чаму іх, часам, напаткае адзінота даўжынёй у жыццё.
Хочацца звярнуць увагу, чаму ў рэжысёра клетка менавіта з канарэйкамі, а не з якімі іншымі птушкамі. Можа, таму, што канарэйкі выдатна спяваюць і іх заўсёды напаўняе музыка? А калі музыка канчаецца, яны паміраюць, як і людзі? Але мне думаецца, што справа ў іншым. Канарэйка – гэта сімвал шчасця, якое заўсёды побач. Трэба толькі ўбачыць яго, адчуць яго і адчыніць яму дзверы і сваю душу. Калі ж чалавек не можа знайсці шчасце, то ён трапляе ў клетку, якую проста трэба адкрыць і выпусціць птушку шчасця на волю. І тады, калі перафразіраваць словы песні, якую ў фільме выканала Вераніка Доліна, можна сказаць: “…Учора ты быў бяскрылым, а сёння ЛЯЦІ!”

Категория: 9-11 классы | Добавил: (27.04.2017) | Автор: Казак Крысціна Андрэеўна E
Просмотров: 328 | Рейтинг: 5.0/3
Всего комментариев: 0
avatar

Форма входа

landmarks

Проверить текст на соответствие информационному стилю - очистить от словесного мусора >>>

Перевірити текст - знайти можливі помилки >>>

Эссе и рецензии "По ту сторону экрана - 2018"

Выпуски газет

Січень 2018: Кристалл, Луч солнца, Феникс, Нью-Скифия, 220V - next, Искорка, Эксклюзив, Шкільна планета, Максимум адреналина, Орео, Солярис,

Спец-випуски - "Mediaschool - 2018" Промінь сонця, Іскорка, Дивосвіт,

Лютий 2018: Дивосвіт, Кристалл,

Березень 2018: 21 век, Нью-Сити, Луч солнца, Кристалл, 220V-next, Эксклюзив, Максимум адреналина, Искорка, Шкільна планета, Орео,

Квітень 2018: Нью-Скифия - эко-выпуск, Луч солнца, Кристалл, Дивосвіт, 220V-next, Искорка, Феникс, Максимум адреналина, Эксклюзив, Солярис

Поиск по сайту

Друзья сайта

  • Новости ПШП

    Наш опрос

    Зависим ли человек от медиа
    Всього відповідей: 43